“Магістрат” ідзе ў рэгіёны.

У нядзелю, 8 снежня прадстаўнікі “Грамадскага Магістрату” наведалі Шклоў. Мэтай візіту была сустрэча з прадстаўнікамі раённай арганізацыі “Таварыста беларускай мовы” і іншымі грамадскімі актывістамі. Напачатку для прыймаючага боку была зладжана прэзентацыя “Грамадскага Магістату” з якой шклоўцы даведаліся пра яго гісторыю, дзейнасць, мэты і задачы. Пасля госьці атрымалі інфармацыю пра дзейнасць раённага аддзялення ТБМ. Дыскусія тычылася таксама і іншых гарадскіх і раённых праблемаў, прынамсі, стаўлення ўладаў да праяваў грамадскай актыўнасці, магчымасцяў супрацоўніцтва з ўладамі для вырашэння мясцовых пытанняў і г.д.  Асаблівую цікаўнасць гасцей выклікалі расповяды пра праведзеныя шклоўскімі актывістамі мерапрыемствы і паспяховыя кампаніі. Прагучала і ідэя ўтварэння ў Шклове шырокага аб’яднання актыўных грамадзянаў, накшталт магілёўскага “Магістрату”. Відавочна, што ў жыхароў раёну ёсць вялікі інтэлектуальны патэнцыял, які сёння не знаходзіць сябе прымянення ў дзейнасці на карысць рэгіёну і гэтую сітуацыю трэба мяняць. У тым ліку, праз пошук актуальных праблемаў, выпрацоўку праектаў іх вырашэння і наладжвання канструктыўнага дыялогу з уладамі ў гэтым рэчышчы.   Read more