“Магістрат” правёў сутрэчу ў Крычаве

5 студзеня 2014 г. прадстаўнікі магілёўскага “Грамадскага магістрату” наведалі Крычаў.

Крычаў вядомы як адзін з заўважных цэнтраў грамадскай актыўнасці на Магілёўшчыне, таму адрас сустрэчы магістратаўцамі быў абраны невыпадкова.

Напачатку прайшла прэзентацыя магілёўскай грамадска-дыскусійнай пляцоўкі, з дапамогай якой гараджанне могуць прымаць удзел у вырашэнні лакальных праблемаў. Пасля кароткага аналізу дзейнасці магілёўскага “Магістрату”, прысутныя перайшлі да абмяркавання масцовай сітуацыі і магчымасцяў грамадства ўплываць на прыймаемыя ўладамі рашэнні.

Было адзначана, што Крычаў мае велізарныя традыцыі супольнае дзейнасці грамадскіх актывістаў на карысць свайго гораду і раёну. больш за тое, крычаўцы могуць рэальна прэтэндаваць на тое, каб іх рэгіён лічыўся адным з інтэлектыальных цэнтраў беларускага Ўсходу.

Апроч прэзентацыі сваёй дзейнасці прысутныя пазнаёміліся з працай рэдакцыі газеты “Вольны горад”. Даведаліся, як плануецца размяшчэнне навінаў, як журналісты шукаюць тэмы, цікавыя чытачам, як наладзіць кантакты з аўдыторыяй і мясцовымі карыстальнікамі Інтэрнэта.

Адметнасцю сітуацыі ў Крычаве ёсць і тое, што й дырэктар краязнаўчага музею выказаў жаданне далучыцца да працы асяродка грамадскіх актывістаў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *