ПРЫВАТЫЗАЦЫЯ ЖЭСаў – ВЫЙСЦЕ ЦІ ПАЎМЕРА?

Ва ўсе часы існавання Савецкай улады, дзяржава пакідала за сабой функцыю “бацькоўскага клопату” аб кожным чалавеку ў забяспячэнні яго жыллём. Людзі старэйшага пакалення памятаюць славутую праграму часоў Савецкага Саюза “Кожнай савецкай сям’і да 2000 года асобную кватэру”, або яшчэ ранейшую падобную праграму, якія так і засталіся нявыкананымі.

Падобная тэндэнцыя была захаваная і ў незалежнай Беларусі. Да 2003 года ў краіне дзейнічала Нацыянальная жыллёвая праграма. Але яна была прызнана не адпавядаючай эканамічным рэаліям таго часу, і на змену ёй была прынята Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №943 ад 14 ліпеня 2003 году “Аб Канцэпцыі развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь да 2015 года”.

Асноўная мэта дадзенай Канцэпцыі – стварэнне эканамічных, прававых , арганізацыйных умоваў для безстратнага функцыянаваня, далейшага развіцця і рэфармавання ЖКГ , скіраваных на павышэнне эфектыўнасці, надзейнасці функцыянавання сістэм жыццязабяспячэння насельніцтва, паляпшэння якасці прадастаўляемых паслуг з адначасовым зніжэннем страт на іх вытворчасць, забяспячэнне сацыяльнай абароны насельніцтва. Read more

У чарговую гадавіну надання Магілёву Магдэбургскага права “Грамадскі Магістрат” традыцыйна вызначыў “Чалавека году” й “Падзею году”.

Як вядома, 28 студзеня 1577 году гораду магілёву быў нададзены прывілей на самакіраванне (паводле так званага магдэбургскага права). У наш час, група грамадскіх актывістаў, аб’яднаных ініцыятывай “Грамадскі Магістрат” вырашала святкаваць гэтую падзею і запрапанавала гараджанам далучацца да гэтага святкавання. вось ужо колькі год запар “Грамадскі Магістрат” праводзіць рознага кшталту ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзее. напрыклад, вызначае і ўганароўвае “чалавека году” і “падзею году”. Read more