У чарговую гадавіну надання Магілёву Магдэбургскага права “Грамадскі Магістрат” традыцыйна вызначыў “Чалавека году” й “Падзею году”.

Як вядома, 28 студзеня 1577 году гораду магілёву быў нададзены прывілей на самакіраванне (паводле так званага магдэбургскага права). У наш час, група грамадскіх актывістаў, аб’яднаных ініцыятывай “Грамадскі Магістрат” вырашала святкаваць гэтую падзею і запрапанавала гараджанам далучацца да гэтага святкавання. вось ужо колькі год запар “Грамадскі Магістрат” праводзіць рознага кшталту ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзее. напрыклад, вызначае і ўганароўвае “чалавека году” і “падзею году”.

гэтым разам, вырашылі падыйсці да вызначэння максімальна аб’ектыўна. Вызначалі пераможца студэнты-сацыёлагі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова, а таксама заснавальнікі Грамадскага магістрата – актывісты разнастайных грамадскі арганізацый горада.

У выніку, чалавекам 2013 году, быў абраны гісторык Ігар Пушкін, за велізарны ўнёсак у справу захавання гісторыка-культурнай спадчыны Магілёва і папулярызацыі магілёўскай гісторыі.

Сам пераможца намінацыі заявіў, што свой голас аддаў іншым намінантам:

«Я падтрымаў дзве асобы, якія ў Магілёве публічна выступалі супраць размяшчэння ў Беларусі замежных авіябазаў. Для мяне дужа важным быў іхны грамадзянскі ўчынак. Мне імпанавала пазіцыя гэтых людзей, якія рабілі пікеты і збіралі подпісы супраць баз. Іхны ўчынак паўплываў на грамадзкасць – я ўпэўнены ў гэтым».

«Падзеяй 2013 году» стаў арт-праект «Палатно гісторыі ў стылі графіці», аўтарам якога з’яўляецца магілёвец Ігар Нікіцін. Дзякуючы яго ідэі горад быў размаляваны ў стылі нацыянальных графіці.

Графіці зроблена на адной з гарадзкіх агароджаў у цэнтры гораду. Актывіст няўрадавай арганізацыі «Грамадзянскі форум» і малады гісторык, зазначае, што сваім праектам ягоная каманда хацела нестандартна прэзэнтаваць гісторыю гораду і адкрыць яго новым культурным ідэям.

Напрыканцы цэрымоніі ўручэння ганаровых грамат адбыўся канцэрт беларускіх бардаўа Зміцера Бартосіка і Таццяны Беланогай.

Трэба адзначыць, што “Грамадскі Магістрат” вызначаў “Асобу году” і “Падзею года” трэці год запар. Атрымаць грамату Грамадскага магістрата можа любы магілёвец, які цягам году ўнёс найбольшы ўнёсак у грамадскае жыццё і культуру горада. У 2012 годдзе “Асобай года” стаў праваабаронца Барыс Бухель, а “Падзеяй года” стаў выкуп музеем гісторыі Магілёва “Статута Вялікага княства Літоўскага”…

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *