Рыгор Кастусёў стаў “бургамістрам” Шклова

Устаноўчы сход грамадскай ініцыятывы “Грамадскі магістрат Шклова” прайшоў 10 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1762 горад атрымаў пашыраныя паўнамоцтвы ў рамках Магдэбургскага права , якое было першапачаткова дадзена яму ў 1577 годзе.

Ініцыявалі сход прадстаўнікі Магілёўскага “Грамадскага Магістрату”. Разам з імі, на пасяджэнні ініцыятывы прысутнічала  15 чалавек: тры з Магілёва , адзін з Бялынічаў , астатнія са Шклова .

Бургамістрам (кіраўніком) “Грамадскага магістрата” ўдзельнікі сходу абралі Рыгора Кастусёва – вядомага грамадска-палітычнага актывіста.

“Асноўная мэта дзейнасці “Грамадскага магістрата” – данесці мясцовым уладам інфармацыю аб магчымасцях эканамічнага развіцця Шклоўскага раёна. У нас ёсць шмат напрацовак, якім чынам палепшыць эканамічную сітуацыю, на што раённым уладам трэба звярнуць увагу, каб раён эканамічна ўзмацніўся”, – сказаў Рыгор Кастусёў .

Па словах Кастусёва, у апошні час эканамічная сітуацыя ў Шклоўскім раёне не паляпшаецца, з раёна сыходзяць замежныя інвестары. “Нядаўна сышлі літоўскія інвестары, і гэтыя працэсы працягваюцца”, – сцвярджае грамадскі актывіст.

Аднак, перш за ўсё, актывісты ініцыятывы маюць намер звярнуцца да мясцовых уладаў з прапановай усталяваць на гарадской ратушы памятную дошку з інфармацыяй аб надзяленні Шклова Магдэбургскім правам. Шклоўская ратуша з’яўляецца адной з трох у Беларусі, якія захаваліся з далёкіх часоў да нашых дзён, і не з’яўляецца новабудам .

“Таксама ў планах – супрацоўніцтва з магілёўскім “Грамадскім магістратам” . Будзем, у сваю чаргу, перадаваць свой ​​вопыт іншым гарадам, дзе раней было Магдэбургскае права, напрыклад Бялынічам , Крычавву, Чэрыкаву , Мсціславу, і прапагандаваць свае ідэі на іншыя рэгіёны, каб узмацніць і развіць мясцовае самакіраванне “, – заявіў Рыгор Кастусёў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *