Магдэбургскае права і “Akute”: уручэнне прэміі “Чалавек года 2014” ў Магілёве

28 студзеня 1577 г. указам караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя гораду Магілёву было нададзенае поўнае Магдэбургскае права (права на самакіраванне, паводле якога горад атрымліваў эканамічную і пэўную палітычную свабоду і выбіраў з шэрагу грамадзянаў гарадскі магістрат) і першы герб. Дарэчы, той герб значна адрозніваўся ад сучаснага, які быў атрыманы пасля знішчэння ў 1661 г. маскоўскага гарнізона. Пасля тых крывавых падзей горад, які зброяй даказаў сваю годнасць, быў прыраўнаны ў правах да Вільні.

Таму невыпадкова, што менавіта 28 студзеня ў Магілёве пры актыўнай падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылося ўрачыстае ўручэнне прэміі “Чалавек года”. Ініцыятарам мерапрыемства выступіў гарадскі “Грамадскі магістрат” – акадэмічная супольнасць людзей, неабыякавых да лёсу роднага горада, як ахарактарызаваў яго адзін з лідараў руху Дзмітры Салаўёў. Read more