У Чэрыкаве ўспомнілі пра сваю гісторыю

Каля 20 чалавек прынялі ўдзел у круглым стале «Традыцыі Магдэбургскага права на Магілёўшчыне», які адбыўся ў Чэрыкаўскай раённай бібліятэцы.

Многія слаўныя старонкі гісторыі Чэрыкава, у прыватнасьці, якія датычацца разьвіцьця мясцовага самакіраваньня, на сёньняшні дзень забытыя — да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі круглага стала, у прыватнасьці магілёўскія гісторыкі Ігар Пушкін і Аляксандр Агееў. Магчыма, менавіта таму ў 2012 годзе быў разбураны будынак, у якім калісьці разьмяшчаўся магістрат. Не захавалася ў горадзе і ратуша, пра што распавёў чэрыкаўскі гісторык і краязнаўца Васіль Максіменка, які падкрэсьліў, што Чэрыкаву ёсьць кім і чым ганарыцца. Read more