Адраджэнне. Ратушны сквер зьбіраюцца закласці ў Крычаве

У Крычаве збіраюцца закласці Ратушны сквер, які мае нагадваць пра часы Магдэбургскага права. Чыноўнікі з райвыканкаму адводзяць пад сквер месца, дзе, як яны мяркуюць, якраз стаяла ратуша. Ратушны сквер мае нагадваць пра часы Магдэбургскага права, якім валодаў горда да прыходу расейцаў, піша БелаПАН

Начальнік аддзелу ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкаму Вадзім Рыськоў, апавядаючы пра ідэю закласці Ратушны сквер, згадаў круглы стол, за якім прадстаўнікі ўлады, грамадскасці райцэнтру, а таксама гісторыкі з Магілёва абмяркоўвалі адраджэнне гістарычнага аблічча гораду. Суразмоўца нагадаў, што сёлета Крычаў адзначыць 880-годзьдзе.

Read more