У Магілёве адбылася міжнародная канферэнцыя прысвечаная самакіраванню (відэа, фота)

28 студзеня навукоўцы з Расіі, Украіны і Беларусі шукалі вытокі мясцовага самакіравання ў Магдэбургскім праве. Менавіта “Ад Магдебургскага права да сучаснага самакіравання” называлася навукова-практычная канференцыя, арганізаваная “”Магілёўскім моладзевым цэнтрам” ды грамадзянскай ініцыятывай “Грамадскі Магістрат”.

Падчас канференцыі навукоўцы абмяркоўвалі, якім чынам гістарычнае Магдэбургскае права можа паўплываць на ўдасканаленне мясцовага самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь. Read more

АД МАГДЭБУРГСКАГА ПРАВА ДА СУЧАСНАГА САМАКІРАВАННЯ

У зборніку ўтрымліваюцца матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася 28.01.2017 г. у г. Магілёве (Рэспубліка Беларусь) і была
прысвечана 440-годдзю з дня надання Магілёву права на самакіраванне – Магдэбургскага права (1577). У ёй прынялі ўдзел навукоўцы, краязнаўцы і грамадскія
дзеячы з розных гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны. Праблемнае поле канферэнцыі ахоплівала гісторыю і традыцыі развіцця Магдэбургскага права на тэрыторыі Беларусі і
суседніх дзяржаў, а таксама, гістарычныя перадумовы і сучасныя тэндэнцыі фарміравання мясцовага самакіравання і грамадзянскай супольнасці. Захаваны
погляды, арфаграфія і мова аўтараў, таму адказнасць за магчымыя недакладнасці і спрэчныя моманты ў тэксце нясуць аўтары.
Адрасуецца дзяржаўным служачым, краязнаўцам, настаўнікам, выкладчыкам, студэнтам, навучэнцам і ўсім, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.

Спампаваць: АД МАГДЭБУРГСКАГА ПРАВА ДА СУЧАСНАГА САМАКІРАВАННЯ

У Магілёве абвясцілі «Чалавека года» і «Падзею года» 2016

«Чалавекам года» па версіі «Грамадскага магістрата» стаў кіраўнік гарадзкой суполкі ТБМ, экскурсавод Алег Дзьячкоў. «Падзеяй года» назвалі збор подпісаў за адмену Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

Узнагароджанне адбылося пасля заканчэння міжнароднай навуковай канферэнцыі “Ад Магдэбургскага права да сучаснага самакіравання», якую «Грамадскі магістрат” праводзіў сумесна з «Магілёўскім моладзевым цэнтрам» і «Фондам імя Льва Сапегі». Read more