“Грамадскі магістрат” вызначыў намінантаў на Прэмію “Асоба” і “Падзея” 2017 года

Адбылося паседжаньне грамадзянскай ініцыятывы “Грамадскі магістрат” на якім быў вызначаны шорт-ліст намінантаў на грамаддскую Прэмію “Асоба года” і “Падзея года” 2017.

Спіс прэтэндентаў абіраўся з падзей, якія адбываліся цягам 2017 года ў Магілёве і выклікалі рэзананс сярод грамадства. Гэтым разам адбор праводзіўся з 84 падзей і 15 грамадзян . Намінантамі былі атабраныя 5 асобаў і 7 падзеяў, дзейнасьць якіх выклікала найбольшы рэзананс ў грамадстве.

Як паведамалі ў “Грамадскім магістраце” гэта толькі першы этап адбору на “Асоба года” і “Падзея года” 2017.

Цалкам вызначэньне лаўрэатаў адбываецца на трох этапах адбору: На першым этапе сацыялагічная служба адсочвае, якія падзеі адбываліся цягам году ў Магілёве і з дапамогай кантэнт-аналізу ранжыруе па найбольшаму рэзанансу, які гэтыя падзеі выклікаюць у грамадстве. Другі этап складаецца з народнага галасаваньня. Вызначаны шорт-ліст вывешываецца ў інтэрнеце, каб кожны магілёвец мог прагаласаваць за тую асобу, альбо падзею якую ён лічыць вартай Прэміі. На трэццем этапе, згодна вызначанага шорт-ліста, на сваім паседжаньні, прэтэндэнтаў на лаўрэатаў вызначаюць чальцы “Грамадскага магістрата”. На фінішы вынікі ўсіх трох этапаў сумуюцца і вызначаюцца Лаўрэаты Прэміі.

Трэба адзначыць, што “Грамадскі Магістрат” вызначае “Асобу году” і “Падзею года” шосты год запар. Атрымаць Прэмію “Грамадскага магістрата” можа  атрымаць любы магілёвец, які цягам году ўнёс найбольшы ўнёсак у грамадскае жыццё і культуру горада.

Прэзентацыя вынікаў і ўручэньне Прэміі лаўрэатам адбудзецца ў дзень наданьня Магілёву Магдэбургскага права, 28 студзеня 2018 году ў Грамадскім цэнтры “Кола”(Магілёў, зав. Чкалава 16, www.centrkola.by), пачатак а 16-00. Уваход вольны. Арганізатары запрашаюць ўсіх жадаючых.

Паводле 6tv.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *