Упершыню жанчына стала Асобай года ў Магілёве паводле версіі грамадства

Ініцыятыва «Грамадскі магістрат» падвяла вынікі галасавання за Асобу і Падзею 2018 года ў Магілёве. Традыцыйна прэмія ладзіцца каля 28 студзеня – дня надання Магілёву Магдэбургскага права (права на самакіраванне). Гэтая прэмія – спроба вярнуць жыхарам гораду магчымасць самастойна вырашаць свае справы і народным галасаваннем уплываць на падзеі ў горадзе. Read more

Прагаласуй за “Асобу года” и “Падзею года” 2018 па версіі грамадства.

Штогод грамадзянская ініцыятыва “Грамадскі магістрат” вызначае намінантаў на званне “Асоба Года” і “Падзея Года” па версіі грамадства.

Асноўная мэта намінацыі – выявіць грамадскіх лідэраў, якія на грамадскіх пачатках зрабілі наш горад больш утульным, правялі мерапрыемствы, якія сталі падзеямі для Магілёва.

Адной з частак вызначэння лаўрэатаў Прэміі ёсць народнае галасаванне. Read more

“Грамадскі Магістрат” вызначыў шорт-ліст намінантаў на Прэмію “Асоба года” і “Падзея года” 2018

11 студзеня  адбылося паседжанне “Грамадскага Магістрату” на якім была прэзентаваны кантэнт-аналіз падзеяў у горадзе Магілёве. Згодна кантэнт-аналізу сябры грамадскага магістрату вызначылі шорт-ліст для народнага галасавання на Прэмію “Асоба года” і “Падзея года” 2018 па версіі грамадства.

Спіс прэтэндентаў абіраўся з падзей, якія адбываліся цягам 2018 года ў Магілёве і выклікалі рэзананс сярод грамадства. Гэтым разам адбор праводзіўся з 85 падзей і 83 грамадзян . Намінантамі былі атабраныя 8 асобаў і 8 падзеяў, дзейнасьць якіх выклікала найбольшы рэзананс ў грамадстве. Read more