“Грамадскі Магістрат” вызначыў шорт-ліст намінантаў на Прэмію “Асоба года” і “Падзея года” 2018

11 студзеня  адбылося паседжанне “Грамадскага Магістрату” на якім была прэзентаваны кантэнт-аналіз падзеяў у горадзе Магілёве. Згодна кантэнт-аналізу сябры грамадскага магістрату вызначылі шорт-ліст для народнага галасавання на Прэмію “Асоба года” і “Падзея года” 2018 па версіі грамадства.

Спіс прэтэндентаў абіраўся з падзей, якія адбываліся цягам 2018 года ў Магілёве і выклікалі рэзананс сярод грамадства. Гэтым разам адбор праводзіўся з 85 падзей і 83 грамадзян . Намінантамі былі атабраныя 8 асобаў і 8 падзеяў, дзейнасьць якіх выклікала найбольшы рэзананс ў грамадстве.

Цалкам вызначэньне лаўрэатаў адбываецца на трох этапах адбору: На першым этапе сацыялагічная служба адсочвае, якія падзеі адбываліся цягам году ў Магілёве і з дапамогай кантэнт-аналізу ранжыруе па найбольшаму рэзанансу, які гэтыя падзеі выклікаюць у грамадстве. Другі этап складаецца з народнага галасаваньня. Вызначаны шорт-ліст вывешываецца ў інтэрнеце, каб кожны магілёвец мог прагаласаваць за тую асобу, альбо падзею якую ён лічыць вартай Прэміі. На трэццем этапе, згодна вызначанага шорт-ліста, на сваім паседжаньні, прэтэндэнтаў на лаўрэатаў вызначаюць чальцы “Грамадскага магістрата”. На фінішы вынікі ўсіх трох этапаў сумуюцца і вызначаюцца Лаўрэаты Прэміі.

Трэба адзначыць, што “Грамадскі Магістрат” вызначае “Асобу году” і “Падзею года” сёмы год запар. Атрымаць Прэмію “Грамадскага магістрата” можа  атрымаць любы магілёвец, які цягам году ўнёс найбольшы ўнёсак у грамадскае жыццё і культуру горада.

Урачыстая прэзентацыя вынікаў і ўручэньне Прэміі лаўрэатам адбудзецца  27 студзеня 2019 году а 13-00 у канферэнц-зале гатэлю “Губернская” (Магілёў, вул. Ленінская 56). Уваход вольны.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *