Тэрыторыя людзей: праблемы грамадскай арганізацыі і адаптацыі асоб з абмежаванымі магчымасцямі

Магілёўскі Грамадскі Магістрат разам з прыватным інклюзіўным творчым цэнтрам “Тэрыторыя людзей” зладзілі круглы стол Тэрыторыя людзей: праблемы грамадскай арганізацыі і адаптацыі асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Сустрэча прайшла 12 кастрычніка 2019 года ў памяшканні прыватнага інклюзіўнага творчага цэнтра “Тэрыторыя людзей” (вул. Першамайская, 20).

За круглым сталом сабраліся прадстаўнікі Грамадскага Магістрату, сродкаў масавай інфармацыі, грамадскіх арганізацый. Выступілі Цумарава Алеся – кіраўнік прыватнага інклюзіўнага творчага цэнтра “Тэрыторыя людзей” на тэму “Праблемы і поспехі ў дзейнасці па арганізацыі і адаптацыі асоб з абмежаванымі магчымасцямі”, Пушкін Ігар – к.г.н., дацэнт “Грамадская актыўнасць у прасторы”, Агееў Аляксандр – к.г.н., прафесар “Дзейнасць грамадзян па рэалізацыі грамадскіх ініцыятыў”.

Удзельнікі круглага стала абмеркавалі сучасны стан самарэалізацыі асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў Магілёве і паспрабавалі вызначыць асноўныя праблемы і пошук шляхоў іх вырашэння, адшукаць механізмы узаемадзення і ўзаемадапамогі.

Цумарава Алеся распавяла пра сваю арганізацыю і ініцыятывы, прэзентавала праекты і справы. Прагучала шмат розных заўваг і каментароў амаль ад ўсіх удзельнікаў, былі агучаны прапановы па паляпшэнні сітуацыі з адаптацыяй асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў сучаснае жыццё з дапамогаю грамадскасці.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *