“Грамадскі Магістрат” вызначае “Асобу Года 2020”. ПРАГАЛАСУЙ!

Магілёўцы! 2020 год быў незвычайным, вірлівым, рэвалюцыйным. Гэты год дакладна войдзе важнай вяхай у найноўшую гісторыю Беларусі. Усе мы ведаем галоўную падзею мінулага году, якая прайшла праз нашы сэрцы, закранула так ці інакш кожнага. Гараджане, як і большасць беларусаў, выявілі цуды грамадскай салідарнасці ў вельмі няпростых умовах і ўпершыню так масава і ярка паказалі сябе грамадзянскай супольнасцю. Таму Магілёўскі магістрат адзінадушна вырашыў у гэтым годзе не выстаўляць на галасаванне вызначэнне грамадскай падзеі 2020 года. Безумоўны лідар тут відавочны. Read more