Эксперты

ІГАР ПУШКІН  — гісторык і краязнаўца Магілёва. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Вядучы гістарычнай перадачы на магілёўскім «2 канале». Адзін з ініцыятараў, стваральнікаў і першы дырэктар Музея гісторыі горада Магілёва.

Скончыў Аршанскае педагагічнае вучылішча , гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, завочную аспірантуру Інстытуту гісторыі НАНБ. Дацэнт .

Займаецца даследаваннем гісторыі і культуры Беларусі, горада Магілёва, нацыянальных меншасцей Беларусі ў ХХ ст., антысавецкага ўзброенага супраціву.

 

АЛЯКСАНДР АГЕЕЎ— гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя Куляшова, працуе на кафедры педагогікі і псіхалогіі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі. У 2003 і 2007 годзе абіраўся дэпутатам Магілёўскага гарадскога савета дэпутатаў па Саломенскай выбарчай акрузе № 7.

Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, аспірантуру Інстытута гісторыі АН Беларусі. Дацэнт кафедры Археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А. А. Куляшова.

 

 

ЮРЫЙ БУБНАЎ – сацыёлаг. Доктар сацыялагічных навук. Эксперт Савета аналізу праектаў НДП Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Старшыня Савета грамадазнаўцаў ў ВНУ Магілёўскай вобласці. Прафесар. Загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін УА «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання»

Скончыў аддзяленне філасофскага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта, аспірантуру філасофскага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта і дактарантуру Інстытута сацыялогіі НАН Рэспублікі Беларусь, Узнагароджаны знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі”.

Працуе ў Магілёўскім інстытуце рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў.

 

ПЁТР МІГУРСКІ – эканаміст, кандыдат эканамічных навук, дацэнт. Займаецца стратэгіяй развіцця аграрнага сектара эканомікі Беларусі,  даследаваннем рэгіянальных праблемаў, карупцыйных злачынстваў. Мае досвед працы у сельскай гаспадарцы, выкладанні эканамічных дысцыплін у ВНУ Беларусі. Абіраўся дэпутатам сельскага і раённага Саветаў дэпутатаў.
Скончыў агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.