“Грамадскі Магістрат” вызначыў шорт-ліст намінантаў на Прэмію “Асоба года” і “Падзея года” 2018

11 студзеня  адбылося паседжанне “Грамадскага Магістрату” на якім была прэзентаваны кантэнт-аналіз падзеяў у горадзе Магілёве. Згодна кантэнт-аналізу сябры грамадскага магістрату вызначылі шорт-ліст для народнага галасавання на Прэмію “Асоба года” і “Падзея года” 2018 па версіі грамадства.

Спіс прэтэндентаў абіраўся з падзей, якія адбываліся цягам 2018 года ў Магілёве і выклікалі рэзананс сярод грамадства. Гэтым разам адбор праводзіўся з 85 падзей і 83 грамадзян . Намінантамі былі атабраныя 8 асобаў і 8 падзеяў, дзейнасьць якіх выклікала найбольшы рэзананс ў грамадстве. Read more