Карупцыйныя рызыкі кадравага патэнцыяла Беларусі

У зборнік увайшлі навуковыя працы ўдзельнікаў Рэспубліканскага круглага стала
“Карупцыйныя рызыкі кадравага патэнцыяла Беларусі як перашкода на шляху
рэалізацыі правоў чалавека”, які адбыўся ў г. Магілёве 18 мая 2019 г. на базе кафедры
гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт
харчавання”. Змест зборніка склалі артыкулы навукоўцаў з Брэста, Гродна, Магілёва, у
якіх аналізуюцца тэарэтычныя і практычныя аспекты рэалізацыі кадравай і
антыкарупцыяйнай палітык, фарміраванне кадравага патэнцыяла, сацыяльныя фактары
процідзеяння карупцыі ў мінулым і на сучасным этапе развіцця грамадства.
У выданні захаваныя погляды, арфаграфія і мова аўтараў, таму за магчымыя
недакладнасці і спрэчныя моманты ў тэксце адказнасць нясуць аўтары.

СПАМПАВАЦЬ Карупцыйныя рызыкі кадравага патэнцыяла Беларусі

Карупцыйныя рызыкі кадравага патэнцыяла Беларусі: абмеркаванне праблемы

18 мая 2019 года грамадзянская ініцыятыва “Грамадскі магістрат” сумесна з кафедрай гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання арганізавала і правяла Рэспубліканскі круглы стол “Карупцыйныя рызыкі кадравага патэнцыяла Беларусі як перашкода на шляху рэалізацыі правоў чалавека” у рамках рэалізацыі навукова-даследчых прац «Сацыяльныя фактары супроцьдзеяння карупцыі ў сучасным грамадстве»  і «Кадравы патэнцыял прамысловасці БССР ва ўмовах адзінага народна-гаспадарчага комплекса (1944–1991гг.)» Read more