ВОПЫТ ПАСПЯХОВАСЦІ: КРОК ЗА КРОКАМ (кейсы вырашэння праблем)

У выданні, якое ўяўляе сабой тэксты аўтараў, якія аб’яднаны тэмай узаемадзеяння грамадзянскай супольнасці і дзяржавы ў вырашэнні разнастайных сацыяльных праблем грамадства, прааналізаваны станоўчы вопыт практычнай дзейнасці грамадскіх актывістаў Магілёўшчыны, які дазваляе ім успрымаць сябе ў якасці важных элементаў мясцовай палітыкі пры вырашэнні значных для людзей праблем. Паказаны найбольш актуальныя на думку гараджан праблемы Магілёва, якія разглядаюцца ў кантэксце намаганняў грамадскасці, грамадская актыўнасць у рэалізацыі сацыяльна-культурных праектаў і ініцыятыў, дзейнасць грамадскіх арганізацый, як сродак сацыялізацыі і яднання намаганняў. У зборніку захаваныя погляды, арфаграфія і мова аўтараў, таму за магчымыя недакладнасці і спрэчныя моманты ў тэксце адказнасць нясуць аўтары.

Адрасуецца грамадскім актывістам, палітыкам, навукоўцам, выкладчыкам, краязнаўцам, студэнтам і вучням, а таксама ўсім, хто цікавіцца грамадскім жыццём.

СПАМПАВАЦЬ  ВОПЫТ ПАСПЯХОВАСЦІ: КРОК ЗА КРОКАМ (кейсы вырашэння праблем)

Магілёўцы і беларуская мова. Нататкі з круглага стала

Нягледзячы на ўсе высілкі, якія прыймаюць ў апошнія гады грамадскія актывісты, нават пры той-сёй дапамозе улад, стан беларускай мовы ў Магілёве мала ў чым палепшыўся. Такую выснову можна зрабіць пасля круглага стала «Мова як сацыяльна-культурный складнік жыцця магілёўцаў», які прайшоў у грамадскім цэнтры «Кола» 8 снежня.

Мерапрыемства было арганізавана грамадскай ініцыятывай «Грамадскі магістрат» і ўдзел у ім прынялі каля 15 чалавек. Вялі круглы стол старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы (ТБМ) Міхась Булавацкі і гісторык Аляксандр Агееў. Read more