Дэсаветызацыя Магілёва, ці што рабіць з назвамі вуліц

Каля дзясятка грамадскіх актывістаў і навукоўцаў прынялі ўдзел у круглым стале “Дэсаветызацыя і захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва”.

Мерапрыемства прайшло 24 кастрычніка ў грамадскім цэнтры «Кола» пад эгідай ініцыятывы «Грамадскі магістрат». Паводле яго прадстаўніка, які адкрыў круглы стол, Зміцера Салаўёва, да вяртання гістарычных назваў вуліцам і плошчам гораду трэба рыхтавацца ўжо зараз, хоць гэта і можа камусьці падацца заўчасным.

Яго думку працягную кандыдат гістарычных навук Ігар Пушкін, які назваў дэсаветызацыю магілёўскай тапанімікі адной з найважнейшых спраў на бліжэйшы час. Read more

Карупцыйныя рызыкі кадравага патэнцыяла Беларусі: абмеркаванне праблемы

18 мая 2019 года грамадзянская ініцыятыва “Грамадскі магістрат” сумесна з кафедрай гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання арганізавала і правяла Рэспубліканскі круглы стол “Карупцыйныя рызыкі кадравага патэнцыяла Беларусі як перашкода на шляху рэалізацыі правоў чалавека” у рамках рэалізацыі навукова-даследчых прац «Сацыяльныя фактары супроцьдзеяння карупцыі ў сучасным грамадстве»  і «Кадравы патэнцыял прамысловасці БССР ва ўмовах адзінага народна-гаспадарчага комплекса (1944–1991гг.)» Read more