18 мая 2019 года грамадзянская ініцыятыва “Грамадскі магістрат” сумесна з кафедрай гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання арганізавала і правяла Рэспубліканскі круглы стол “Карупцыйныя рызыкі кадравага патэнцыяла Беларусі як перашкода на шляху рэалізацыі правоў чалавека” у рамках рэалізацыі навукова-даследчых прац «Сацыяльныя фактары супроцьдзеяння карупцыі ў сучасным грамадстве» і «Кадравы патэнцыял прамысловасці БССР ва ўмовах адзінага народна-гаспадарчага комплекса (1944–1991гг.)»
У працы круглага стала прынялі ўдзел навукоўцы, выкладчыкі, эксперты, аспіранты і магістранты з Брэста, Гродна, Мінска і Магілёва: Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама журналісты і грамадскія актывісты.
Цікавасць і дыскусію выклікалі даклады і выступленні: І. Катлярова (старшыня праўлення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання абароны правоў чалавека (Беларуская секцыя МАПЧ), прафесар, г. Брэст) «Карупцыя як перашкода рэалізацыі правоў чалавека. Шляхі процідзеяння карупцыі», Ф. Лявонава (сустаршыня навукова-экспертнага савета БС МАПЧ, прарэктар па выхаваўчай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, г. Гродна) «Аб практыцы работы антыкарупцыйнай камісіі ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце», А. Кумеца (выканаўчы сакратар Беларускай секцыі МАПЧ, г. Брэст) «Прычыны актывізацыі карупцыйных праяў у рэспубліцы», П. Мігурскага (канд. экан. нав., прафесар) «Асаблівасці карупцыі ў аграпрамысловым комплексе Магілёўскай вобласці», А. Агеева (канд. гіст. нав., прафесар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова) «Карупцыйныя праявы на прамысловых прадпрыемствах усходніх рэгіёнаў БССР у 1956–1970 гг. і меры іх прадухілення», І. Пушкіна (дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, дактарант Інстытута гісторыі НАН Беларусі, канд. гіст. нав., дацэнт) «Пралікі ў кадравай палітыцы партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва БССР у 1970–1980-я гг. (на прыкладзе Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей», У. Стаўскага (член праўлення Беларускай секцыі МАПЧ, старшы выкладчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова) «Карупцыйныя праявы ў органах дзяржкіравання, дзяржаўных установах Магілёўскай вобласці і барацьба з імі», М. Мацюшэўскай (канд. гіст. нав., дацэнт, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А. А. Куляшова) «Мастацкія фільмы і водгукі іх гледачоў у сетцы інтэрнэт аб праблеме карупцыі чыноўнікаў і рэалізацыі правоў чалавека (на прыкладзе фільма Ю. А. Быкова «Дурак»)», Д. Харкоўскага (намеснік начальніка кафедры аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі ўнутраных войск – начальнік цыклу (тактыкі ўнутраных войскаў) факультэта ўнутраных войск Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, аспірант кафедры філасофскіх навук і ідэалагічнай работы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, г. Мінск) «Фарміраванне антыкарупцыйнай свядомасці як арганізацыйнай асновы барацьбы з карупцыяй», С. Грыбаноўскага (старшы выкладчык кафедры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання) «Дзяржаўныя электронныя СМІ аб карупцыі: вопыт кантэнт-аналізу (на прыкладзе інтэрнэт сайта інфармацыйнага агенства БЕЛТА)», А. Кузьміна (канд. гіст. нав., дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання) «Карупцыя ў Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стст.», В. Юдзіна (старшы выкладчык кафедры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання) «Народ які дае», Ю. Бубнава (докт. сац. нав., прафесар, загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання) «Бюракратычны і дэмакратычны падыходы ў барацьбе з карупцыяй».
Круглы стол і выданне зборніка навуковых артыкулаў былі ажыццяўлены пры ўдзеле Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання абароны правоў чалавека (секцыя Міжнароднага аб’яднання правоў чалавека – МАПЧ) і фінансавай падтрымцы грамадзянскай ініцыятывы «Грамадскі магістрат».
Ю. М. Бубнаў, І. А. Пушкін