Пад такой назвай адбыўся Круглы стол арганізаваны Грамадзянскай ініцыятывай “Грамадскі магістрат”. Тэма Круглага стала – адзначэнне нацыянальных гістарычных святаў і іншых памятных падзеяў як сацыяльны складнік Магілёва. На якія падзеі варта больш звярнуць увагі, наколькі наша гісторыя цікавіць магілёўцаў і як адзначэнне важных агульнанацыянальных святаў уплывае на свядомасьць гаражан.
Бальшыня прысутных падтрымала ідэю стварэння сталага арг-камітэту з прадстаўнікоў розных грамадскіх аб’яднанняў і партый, які будзе распрацоўваць агульны план і каардынаваць дзейнасць па правядзенні ў горадзе адпаведных мерапрыемстваў з удзелам незалежных арганізацый. Больш дакладна са складам камітэту будзем яшчэ вызначацца, але ён будзе адкрыты для ўсіх, хто выкажа жаданне нечым дапамагаць, а сама гэтая структура будзе дзейнічаць на платформе Грамадскі Магістрат.