“Грамадскі Магістрат” вызначае “Асобу Года 2020”. ПРАГАЛАСУЙ!

Магілёўцы! 2020 год быў незвычайным, вірлівым, рэвалюцыйным. Гэты год дакладна войдзе важнай вяхай у найноўшую гісторыю Беларусі. Усе мы ведаем галоўную падзею мінулага году, якая прайшла праз нашы сэрцы, закранула так ці інакш кожнага. Гараджане, як і большасць беларусаў, выявілі цуды грамадскай салідарнасці ў вельмі няпростых умовах і ўпершыню так масава і ярка паказалі сябе грамадзянскай супольнасцю. Таму Магілёўскі магістрат адзінадушна вырашыў у гэтым годзе не выстаўляць на галасаванне вызначэнне грамадскай падзеі 2020 года. Безумоўны лідар тут відавочны. Read more

ВОПЫТ ПАСПЯХОВАСЦІ: КРОК ЗА КРОКАМ (кейсы вырашэння праблем)

У выданні, якое ўяўляе сабой тэксты аўтараў, якія аб’яднаны тэмай узаемадзеяння  грамадзянскай супольнасці і дзяржавы ў вырашэнні разнастайных сацыяльных праблем  грамадства, прааналізаваны станоўчы вопыт практычнай дзейнасці грамадскіх актывістаў  Магілёўшчыны, які дазваляе ім успрымаць сябе ў якасці важных элементаў мясцовай  палітыкі пры вырашэнні значных для людзей праблем. Паказаны найбольш актуальныя на  думку гараджан праблемы Магілёва, якія разглядаюцца ў кантэксце намаганняў  грамадскасці, грамадская актыўнасць у рэалізацыі сацыяльна-культурных праектаў і  ініцыятыў, дзейнасць грамадскіх арганізацый, як сродак сацыялізацыі і яднання  намаганняў. У зборніку захаваныя погляды, арфаграфія і мова аўтараў, таму за магчымыя  недакладнасці і спрэчныя моманты ў тэксце адказнасць нясуць аўтары.  Read more

У Магілёве сенсацыя – мова і гісторыя, аказаваецца, хвалююць многіх беларусаў

Пераможцай у намінацыі «Асоба 2019 года” па версіі «Грамадскага магістрата» стаў энергетык Ігар Бадзькоў за караткаметражны фільм «Апошні беларус». У намінацыі «Падзея 2019 года” першае месца ўзяў праект «Подых мінулага», які той жа Бадзькоў рэалізаваў разам з аднадумцамі.

На працягу ўжо васьмі гадоў “Грамадскі магістрат” вызначае, хто з прадстаўнікоў грамадскасці стаў найбольш значнай персонай і якая падзея з’явілася найболей важнай для Магілёва. Намінанты вызначаюцца па сукупнасці вынікаў трох дзеянняў: выбаркі сацыёлагаў па ўзгадванні ў СМІ, інтэрнэт-галасавання і галасавання сябраў “Грамадскага магістрата”. Калі значная падзея стала вынікам чыёй-небудзь прафесійнай дзейнасці, яна не можа прэтэндаваць на ўключэнне ў шорт-ліст намінантаў. Таксама намінантам “Чалавека года” не можа стаць персона, якую ўжо ўзнагароджвалі або тая, якая адзначылася, выконваючы свае службовыя абавязкі. Read more

Ініцыятыва “Грамадскі магістрат” выпусціла музычны кліп прысвечаны “Асобе года”

Магілёўская ініцыятыва “Грамадскі Магістрат”, што заснавала прэміі “Асоба года” и “Падзея года”, выпусціла музычны кліп прысвечаны прэміі “Асоба года”. Аўтар музыкі і тэксту вядомы бялыніцкі музыка Юры Несцярэнка. Read more

Прагаласуй за “Асобу года” і “Падзею года” 2019

Штогод грамадзянская ініцыятыва “Грамадскі магістрат” вызначае намінантаў на званне “Асоба Года” і “Падзея Года” па версіі грамадства.

Асноўная мэта намінацыі – выявіць грамадскіх лідэраў, якія на грамадскіх пачатках зрабілі наш горад больш утульным, правялі мерапрыемствы, якія сталі падзеямі для Магілёва. Read more

Гісторыя як сацыяльны складнік жыцця магілёўцаў

Пад такой назвай адбыўся Круглы стол арганізаваны Грамадзянскай ініцыятывай “Грамадскі магістрат”. Тэма Круглага стала – адзначэнне нацыянальных гістарычных святаў і іншых памятных падзеяў як сацыяльны складнік Магілёва. На якія падзеі варта больш звярнуць увагі, наколькі наша гісторыя цікавіць магілёўцаў і як адзначэнне важных агульнанацыянальных святаў уплывае на свядомасьць гаражан. Read more

Магілёўцы і беларуская мова. Нататкі з круглага стала

Нягледзячы на ўсе высілкі, якія прыймаюць ў апошнія гады грамадскія актывісты, нават пры той-сёй дапамозе улад, стан беларускай мовы ў Магілёве мала ў чым палепшыўся. Такую выснову можна зрабіць пасля круглага стала «Мова як сацыяльна-культурный складнік жыцця магілёўцаў», які прайшоў у грамадскім цэнтры «Кола» 8 снежня.

Мерапрыемства было арганізавана грамадскай ініцыятывай «Грамадскі магістрат» і ўдзел у ім прынялі каля 15 чалавек. Вялі круглы стол старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы (ТБМ) Міхась Булавацкі і гісторык Аляксандр Агееў. Read more

Дэсаветызацыя Магілёва, ці што рабіць з назвамі вуліц

Каля дзясятка грамадскіх актывістаў і навукоўцаў прынялі ўдзел у круглым стале “Дэсаветызацыя і захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва”.

Мерапрыемства прайшло 24 кастрычніка ў грамадскім цэнтры «Кола» пад эгідай ініцыятывы «Грамадскі магістрат». Паводле яго прадстаўніка, які адкрыў круглы стол, Зміцера Салаўёва, да вяртання гістарычных назваў вуліцам і плошчам гораду трэба рыхтавацца ўжо зараз, хоць гэта і можа камусьці падацца заўчасным.

Яго думку працягную кандыдат гістарычных навук Ігар Пушкін, які назваў дэсаветызацыю магілёўскай тапанімікі адной з найважнейшых спраў на бліжэйшы час.

Паводле гісторыка, данае мерапрыемства рыхтавалася на канец жніўня – пачатак верасня Цэнтральнай гарадской бібліятэкай, але не было падтрымана ўпраўленнем культуры Магілёўскага гарвыканкама. На думку чыноўнікаў, няма чаго абмяркоўваць, якім чынам захоўваецца гістарычная і культурная спадчына ў Магілёве. «Але мне здаецца, што дэсаветызацыя – гэта адна з галоўных задач, якая стаіць перад намі, перад грамадскасцю», – заявіў гісторык. Read more

Как противодействовать уплотнительной застройке

Ни для кого не секрет, что современные нечистоплотные застройщики, пользуясь юридической безграмотностью жителей, осуществляют уплотнительную застройку с нарушением законодательства.

Виной всему высокая рентабельность строительства, когда все коммуникации уже практически подведены к новому зданию.

Как противостоять такой уплотнительной застройке и шла речь на Круглом Столе, организованным гражданской инициативой “Грамадскі магістрат” 20 октября 2019 года. Read more

Карупцыйныя рызыкі кадравага патэнцыяла Беларусі: абмеркаванне праблемы

18 мая 2019 года грамадзянская ініцыятыва “Грамадскі магістрат” сумесна з кафедрай гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання арганізавала і правяла Рэспубліканскі круглы стол “Карупцыйныя рызыкі кадравага патэнцыяла Беларусі як перашкода на шляху рэалізацыі правоў чалавека” у рамках рэалізацыі навукова-даследчых прац «Сацыяльныя фактары супроцьдзеяння карупцыі ў сучасным грамадстве»  і «Кадравы патэнцыял прамысловасці БССР ва ўмовах адзінага народна-гаспадарчага комплекса (1944–1991гг.)»

У працы круглага стала прынялі ўдзел навукоўцы, выкладчыкі, эксперты, аспіранты і магістранты з Брэста, Гродна, Мінска і Магілёва: Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама журналісты і грамадскія актывісты. Read more