ПРЫВАТЫЗАЦЫЯ ЖЭСаў – ВЫЙСЦЕ ЦІ ПАЎМЕРА?

Ва ўсе часы існавання Савецкай улады, дзяржава пакідала за сабой функцыю “бацькоўскага клопату” аб кожным чалавеку ў забяспячэнні яго жыллём. Людзі старэйшага пакалення памятаюць славутую праграму часоў Савецкага Саюза “Кожнай савецкай сям’і да 2000 года асобную кватэру”, або яшчэ ранейшую падобную праграму, якія так і засталіся нявыкананымі.

Падобная тэндэнцыя была захаваная і ў незалежнай Беларусі. Да 2003 года ў краіне дзейнічала Нацыянальная жыллёвая праграма. Але яна была прызнана не адпавядаючай эканамічным рэаліям таго часу, і на змену ёй была прынята Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №943 ад 14 ліпеня 2003 году “Аб Канцэпцыі развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь да 2015 года”.

Асноўная мэта дадзенай Канцэпцыі – стварэнне эканамічных, прававых , арганізацыйных умоваў для безстратнага функцыянаваня, далейшага развіцця і рэфармавання ЖКГ , скіраваных на павышэнне эфектыўнасці, надзейнасці функцыянавання сістэм жыццязабяспячэння насельніцтва, паляпшэння якасці прадастаўляемых паслуг з адначасовым зніжэннем страт на іх вытворчасць, забяспячэнне сацыяльнай абароны насельніцтва. Read more

Анализ состояния частного сектора экономики в Беларуси

В современных условиях наиболее мощным фактором воздействия на любую социально-экономическую систему является глобализация мировой экономики – процесс интеграции национальных экономик в расширяющиеся мировые рынки.

Важнейшую роль для обеспечения данного процесса играет внедрение инновационных технологий, которые в Республике Беларусь возможно обеспечить наращиванием объемов привлечения внешних источников финансирования, в первую очередь, прямых иностранных инвестиций. К сожалению, имея большинство убыточных, малоэффективных и неперспективных предприятий, в Европе мы на последнем месте по инвестициям на душу населения.

Read more

Аналіз сістэмы медычнага абслугоўвання

Відавочнасьць праблем у нашай медыцыне, абмеркаваньне іх сярод хворых і медыкаў, здавалася б зноў становіцца актуальным, як 10-11 год назад. З той толькі розніцай, што эканамічная сітуацыя і сацыяльнае напружаньне сёньня больш сур’ёзнае, а сродкаў “закансэрваваць” сітуацыю значна менш. Разам з тым, за эмоцыямі незадаволеных пацыентаў і маўчаньнем улад, хаваецца адказ на галоўнае пытаньне:  Калі наша сістэма аховы здароўя такая недасканалая, то : 

1) ці трэба яе рэфармаваць? А калі так, то:

2) наколькі глыбокай павінна быць гэта рэформа?

Read more

Аналіз сістэмы адукацыі ў Беларусі

Інстытут адукацыі, нароўні з такімі вядучымі сацыяльнымі інстытутамі, як сям’я, навука, культура, закліканы забяспечваць сацыяльнае ўзнаўленне і развіваць чалавечы патэнцыял. Адным з асноўных патрабаванняў да сучаснай адукацыі з’яўляецца яго іннавацыйнасць. Асабліва гэта датычыцца сістэмы вышэйшай адукацыі, бо менавіта яна адказвае за падрыхтоўку адмыслоўцаў для інавацыйнай эканомікі.

Адным з істотных дасягненняў беларускай сістэмы адукацыі – гэта дастаткова высокі аўтарытэт вышэйшай адукацыі ў грамадстве. Кіраўніцтва Беларусі таксама высока ацэньвае ўзровень вышэйшай адукацыі краіны і лічыць непатрэбным яе рэфармаваць. Адначасова ў беларускім грамадстве, у тым ліку і ў кіраўніцтве, існуе ўяўленне аб дастаткова нізкім прафесійным узроўні выпускнікоў ВНУ. Такая супярэчлівасць, унутраная канфліктнасць адзнакі сістэмы і вынікаў яе дзейнасці павінна выклікаць жаданне разабрацца ў прычынах сітуацыі, якая цяпер склалася.

Read more