ІГАР ПУШКІН — гісторык і краязнаўца Магілёва. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Вядучы гістарычнай перадачы на магілёўскім «2 канале». Адзін з ініцыятараў, стваральнікаў і першы дырэктар Музея гісторыі горада Магілёва.
Скончыў Аршанскае педагагічнае вучылішча , гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, завочную аспірантуру Інстытуту гісторыі НАНБ. Дацэнт .
Займаецца даследаваннем гісторыі і культуры Беларусі, горада Магілёва, нацыянальных меншасцей Беларусі ў ХХ ст., антысавецкага ўзброенага супраціву.
АЛЯКСАНДР АГЕЕЎ— гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя Куляшова, працуе на кафедры педагогікі і псіхалогіі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі. У 2003 і 2007 годзе абіраўся дэпутатам Магілёўскага гарадскога савета дэпутатаў па Саломенскай выбарчай акрузе № 7.
Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, аспірантуру Інстытута гісторыі АН Беларусі. Дацэнт кафедры Археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А. А. Куляшова.
ЮРЫЙ БУБНАЎ – сацыёлаг. Доктар сацыялагічных навук. Эксперт Савета аналізу праектаў НДП Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Старшыня Савета грамадазнаўцаў ў ВНУ Магілёўскай вобласці. Прафесар. Загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін УА «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання»
Скончыў аддзяленне філасофскага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта, аспірантуру філасофскага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта і дактарантуру Інстытута сацыялогіі НАН Рэспублікі Беларусь, Узнагароджаны знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі”.
Працуе ў Магілёўскім інстытуце рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў.
ПЁТР МІГУРСКІ – эканаміст, кандыдат эканамічных навук, дацэнт. Займаецца стратэгіяй развіцця аграрнага сектара эканомікі Беларусі, даследаваннем рэгіянальных праблемаў, карупцыйных злачынстваў. Мае досвед працы у сельскай гаспадарцы, выкладанні эканамічных дысцыплін у ВНУ Беларусі. Абіраўся дэпутатам сельскага і раённага Саветаў дэпутатаў.
Скончыў агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
ВІТАЛЬ МАКАРАНКА – заснавальнік і дырэктар некамерцыйнай установы «Агенцтва рэгіянальнага развіцця» (2003). Магістр дзяржаўнага кіравання. Трэнер Асамблеі НДА Беларусі. Адзін з заснавальнікаў ініцыятывы «Грамадскі магістрат» (Магілёў, 2009). Эксперт «Магістрата» у сферы мясцовага самакіравання, рэгіянальнага развіцця, дзяржаўнага кіравання.
Аўтар і сааўтар работ па даследаванні праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёва, тэорыі і практыцы правядзення сацыяльных кампаній, праблемах моладзевага актывізму, праблемах пяціпавярховых панэльных дамоў – «хрушчовак».
ІГАР ШАРУХА – беларускі географ, краязнаўца. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Прафесар кафедры прыродазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.
Старшыня магілёўскай абласной суполкі Беларускага геаграфічнага таварыства. Адказны рэдактар геаграфічнага часопіса абласнога аддзялення Беларускага геаграфічнага таварыства «Магілёўскі мерыдыян».