Хто мы?

Грамадскі Магістрат – гэта грамадзянская ініцыятыва, якая ставіць сваёй мэтай актывізацыю мясцовай супольнасці і кансалідацыю інтэлектуальных сіл горада ў сацыяльна значнай дзейнасці.

Мы лічым, што гарадская супольнасць можа і павінна прымаць большы ўдзел у гарадскіх справах, быць важкім суб’ектам у працэсе прыняцця ўладных рашэнняў на мясцовым узроўні.

Мы імкнемся да таго, каб жыхары горада былі здольныя эфектыўна прадстаўляць і абараняць свае інтарэсы, а экспертная супольнасць мела магчымасці рэалізоўваць свой ​​патэнцыял у дзейнасці на карысць горада.

Нашы каштоўнасці: рэальнае мясцовае самакіраванне, грамадски ўдзел і грамадзянскі кантроль.

 

 

Навошта нам патрэбен Грамадскі Магістрат?

Адвечнае жаданне чалавека – жыць у квітнеючым і мірным асяродку, у надзейным і бяспечным доме, ствараючы ўмовы для лепшай будучыні сваіх дзяцей. Задаволіць гэта жаданне без укаранення базавых дэмакратычных прынцыпаў кіравання на мясцовым узроўні немагчыма.

 

Сапраўды, даследванні паказваюць, што палепшыць якасць жыцця грамадзян атрымліваецца найбольш у тых рэгіёнах, дзе органы мясцовага самакіравання дзейнічаюць у межах кампетэнцыі і абапіраюцца на шырокую падтрымку насельніцтва, маючы з ім аднастайнае бачанне накірункаў развіцця і разуменне пастаўленых задач.

 

Мясцовае самакіраванне ў Беларусі мае дваістую прыроду. З аднаго боку, гэта першы ўзровень улады, з іншага – ключавы інстытут грамадзянскай супольнасці.Менавіта мясцовае самакіраванне па сутнасці павінна быць школай грамадска-га ўдзелу, дзе грамадзяне вучацца ажыццяўляць свае ініцыятывы і ўдзельнічаць у кіраванні муніцыпалітэтам. У гэтай школе яны мусяць набываць важныя навыкі ўзаемадзеяння з абранымі імі ворганамі самакіравання і вучыцца адсочваць эфектыўнасць іх дзейнасці.

 

У Беларусі, на жаль, рэчаіснасць пакуль вельмі далёкая ад тэорыі – мясцовае самакіраванне не выконвае сваіх “адукацыйных” функцый, а насельніцтва вельмі рэдка далучаецца да рашэння мясцовых праблем, адмаўляючыся браць на сябе адказнасць за жыццё супольнасці.  Але без “грамадскага удзела” гэта немагчыма.

 

Панятак «грамадскі ўдзел» вельмі распаўсюджаны ў сучаснай паліталогіі. Сутнасна прынцып грамадскага ўдзелу можна прадставіць ў наступным выглядзе: у палітычным працэсе і працэсе прыняцця дзяржаўных рашэнняў павінны быць прадстаўлены і ўлічаны інтарэсы ўсіх слаёў грамадства. Дакладней, маецца на ўвазе непасрэдны ўдзел грамадзян у абмеркаванні і распрацаванні палітычных, сацыяльна-эканамічных, культурных праграм і праектаў, іх уплыў на працэс прыняцця рашэнняў, магчымасць грамадскага нагляду за рэалізацыяй праекта і, нарэшце, удзел грамадзян у мясцовым самакіраванні. У любым выпадку ў дэмакратычных краінах грамадскі ўдзел лічыцца нормай.

 

Грамадскі ўдзел асабліва важны для вырашэння мясцовых праблем, якія тычацца, напрыклад, аховы здароўя, стану навакольнага асяроддзя, школьнай і дашкольнай адукацыі, працоўнай занятасці і бяспекі. Часта палітыкі і ўрадоўцы не маюць досвед інтэрактыўнай працы з грамадзянамі, бо баяцца страціць уладу і ўплыў. Часта яны бачаць у грамадскай актыўнасці выказванне недаверу. Каб змяніць гэткае стаўленне і пераканаць у тым, што грамадзяне з’яўляюцца іх хаўруснікамі, а не ворагамі, патрэбны час.

 

Адно з разгорнутых вызначэнняў тлумачыць грамадскі ўдзел як “непарушны двухбаковы працэс узаемадзеяння паміж грамадзянамі і ўладамі, які: спрыяе супольнаму разуменню грамадскіх працэсаў і механізмаў прыняцця рашэнняў; прадугледжвае аналіз грамадскага меркавання і ўспрымання мэтаў і дзеянняў улады; надае грамадзянам поўную інфармацыю пра стан выканання ўладных праектаў, планаў, праграм, пра прыярытэты ўладнага курсу; залучае грамадзян і НДА да непасрэднага прыняцця рашэнняў уладамі (перадусім на ўзроўні мясцовага самакіравання).

 

Стварэнне “Грамадскага Магістрата”гэта першы крок для паунавартага удзела грамадзян у дзяржаўных справах. Бо на вялікі жаль, калі дзяржава нічога ня робіць для развіцця местнага самакіраванне, грамадзяне самі знаходзіць магчымасць улзелу у стварынне лепшых умоў для жыцця.

 

28 студзеня 2010 года магілеўцы зрабілі першы крок па стварэнню паўнавартаснага “Грамадскага Магістрата”,  мэта якога паўнавартасны удзел грамадзян у жыцці горада, такі магістрат можа быць, толькі Грамадскі “.. Але ніхто не можа адняць у яго права выносіць на свае абмяркаванне наспеўшыя праблемы гарадского жыцця вывучаць і прапаноуваць уладзе і гараджанам свае варыянты іх вырашэння. Мы верым , што нашая ідэя знойдзеу горадзе прыхільнае да сябе стаўленне, як з боку грамадскасці, так і з боку улады…” І самае цікавае, што кожны, хто прымае удзел у працы Грамадскага Магістрата, разумея. што ад яго залежыць будучае жыцце горада. І якое яно будзе. Гэта залежыць ад кожнага із нас, а Грамадскі Магістрат гэта толькі важкі інструмант у вялікай працы.