Магілёўскі Грамадскі Магістрат разам з абласным аддзелам ГА “Беларускае геаграфічнае таварыства” зладзілі круглы стол “Экалогія Магілёва : выклікі і рашэнні”. Сустрэча прайшла 18 красавіка ў памяшканні і пры актыўнай падтрымцы Магілёўскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкі.
Удзельнікі круглага стала абмеркавалі стан экалогіі ў горадзе і паспрабавалі вызначыць асноўныя праблемы і пошук магчымых шляхоў іх вырашэння, адшукаць механізмы узаемадзення і ўзаемадапамогі паміж экалагічнымі і іншымі арганізацыямі “трэцяга сектару”, грамадскасцю, органамі ўлады і СМІ. Read more