“Грамадскі Магістрат” – гэта ініцыятыва грамадзянаў, ініцыятыва жыхароў нашага горада, неабыякавых да лёсу Магілёва. Гэта, найперш, пляцоўка для тых людзей, якія могуць нешта зрабіць карыснага. Ці, калі яшчэ не могуць, дык хочуць гэта рабіць, каб наш горад стаў лепшым.
Мэтамі існавання Магістрата есць: актывізацыя грамадзкасці Магілёва праз падтрымку мясцовых ініцыятываў; падвышэнне ролі грамадзян і супольнасцяў у працэссе прыняцця рашэнняў уладамі.
Сама ідэя “Грамадскага Магістрату” вынікла з разумення шэрагам грамадзкіх актывістаў праблемы адсунутасці грамадства (жыхароў горада) ад працэсаў прыняцця ўладных рашэнняў. Не сакрэт, што мы існуем у сітуацыі, калі ўлада і грамадзтва жывуць як бы ў паралельных мірах – улада сама па сабе – грамадзтва – само па сабе. Улада ўсяляк імкнецца “ашчаслівіць” грамадзянаў, але неяк забываецца спытаць саміх жыхароў – што ім трэба і як лепш гэта зрабіць. З іншага боку – і самое грамадсзтва не заўсёды можа ўсвядоміць свае інтарэсы, выразіць іх і абараніць. Алеж так было не заўсёды.
Як вядома, у часы ВКЛ Магілёў быў адным з найбуйнейшых і самых багатых гарадоў дзяржавы і валодаў Магдэбургскім правам. Гэта права на мясцовае самакіраванне дазваляла гараджанам самім прымаць рашэнні па найважнейшых пытаннях гарадскога жыцця і, у канчатковым выніку, шмат у чым самім вызначаць свой лёс. Свабода і магчымасць выбару, уменне прымаць адказныя рашэнні – гэта як раз тое, чаго ў сённяшняй сітуацыі не дастае грамадзянам Беларусі. Адсутнасць рэальнага мясцовага самакіравання ўсяляе ў людзей безыніцыятыўнасць, апатыю і нявер’е ў магчымасць змяніць сітуацыю да лепшага. Такое становішча рэчаў адвучыла мясцовыя ўлады быць адказнымі перад гараджанамі, дзейнічаць у іх інтарэсах. Адміністрацыйная «вертыкаль» арыентуе мясцовую ўладу на прыярытэтнае выкананне ўказанняў вышэйстаячых органаў і адказнасць толькі перад імі. Адпаведна, гарадская супольнасць павінна станавіцца важкім суб’ектам мясцовай палітыкі і «нагадваць» уладам пра неабходнасць уліку альтэрнатыўных меркаванняў пры прыняцці рашэнняў.
Яшчэ адзін момант ў тым, што прыкладна з сярэдзіны 1990-х гадоў у дэмакратычным руху інтэлектуальныя сілы апынуліся не занадта запатрабаванымі. Асабліва на рэгіянальным узроўні. Кваліфікаваным спецыялістам, кандыдатам і дактарам навук прапаноўвалі, у асноўным, удзел у вулічных акцыях або распаўсюд друкаванай агітпрадукцыі. Таксама, наяўнасць значнай колькасці лідэраў думак з прагрэсіўнымі поглядамі на мясцовым узроўні паказаў удзел дэмакратычнай грамадскасці ў мясцовых выбарах. Напрыклад, на апошніх мясцовы выбах, у Магілёве было вылучана 45 кандыдатаў. І за кожнага з іх прагаласавалі сотні і тысячы чалавек …
У цяперашняй сітуацыі як ніколі актуальнымі становяцца пытанні прадуціявання альтэрнатыўных варыянтаў, якія паказваюць магчымасці вырашэння праблем і напрамкі развіцця ў розных сферах жыцця. Улада “прабуксоўвае” і на агульнадзяржаўным і на мясцовым узроўні. Крызіс аб’ектыўна падштурхоўвае да пошуку новых варыянтаў развіцця і дыялогу з тымі, хто гэтыя варыянты здольны прапаноўваць.
Такім чынам, дэмакратычная супольнасць, асабліва яго інтэлектуальная частка, мае магчымасць прэзентаваць сябе і сваю дзейнасць для грамадства ў новым святле: як людзей, якім ёсць што сказаць і прапанаваць па сутнасці надзённых праблем. Для гэтага: 1) варта ўспомніць, што даў гораду час, калі грамадзяне маглі рэальна ўплываць на мясцовае жыццё. (А гэта – дастатак, павага і магчымасці для самарэалізацыі); 2) задзейнічаць інтэлектуальны патэнцыял дэмакратычнай супольнасці.
Арганізацыйнай формай рэалізацыі гэтых задач паклікана стаць нашая ініцыятыва – “Грамадскі Магістрат”. У 2009 годзе дэкларацыю аб утварэнні якога падпісала 20 чалавек – прадстаўнікі інтэлектуальных колаў (выкладчыкі, навукоўцы), эксперты ў розных сферах і вядомыя грамадскія дзеячы.
Сцісла аб тым, што было зроблена за гэты час:
Найперш, шэраг “круглых сталоў” і грамадзкіх слуханняў, прысвечаных праблемам развіцця мясцовых супольнасцяў, беларускамоўнай адукацыі, захавання гістарычнай спадчыны горада. Выпушчаны 2 нумары бюллетэню “Магістрат”. Зроблен сайт Магістрату. Выдадзены і прэзентаваны даследвання па праблемах гарадской эканомікі і будучыні так званых дамоў-“хрушчовак”. Рэгулярна праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя Магдэбургскаму праву і ягонай ролі ў гісторыі Магілёва.
Галоўнае, што рабіў Магістрат – гэта паднімаў ідэю неабходнасці развіцця рэальнага мясцовага самакіравання і падвышэння ролі грамадзянаў і супольнасцяў. Фактычна, Магістрат адстойвае права грамадзянаў “людзьмі звацца”, станавіцца аб’ектамі мясцовай палітыкі, а не быць проста яе паслухмяным суб’ектамі ў ролі “вінцікаў”…
Тое, да чаго імкнуўся Магістрат – гэта даваць магчымасці. Даваць магчымасці нашай супольнасці гаварыць аб сваіх актуальных праблемах, распрацоўваць і прадстаўляць свае варыянты рашэнняў гэтых праблемаў.
Відавочна, што наспеў час, калі трэба развівацца і рухацца далей. І сёння мы ставім перад сабой даволі амбцыйныя задачы:
- Кансалідацыя гарадской экспертнай супольнасці, інтэлектуальных колаў, мясцовых лідэраў вакол «Грамадскага Магістрат».
- Стварэнне ўмоў для эфектыўнай працы ініцыятывы «Грамадскі Магістрат» і рэалізацыі патэнцыялу вышэйзаяўленых груп.
- Шырокая прэзентацыя ў грамадстве альтэрнатыўных палітык, вынікаў дзейнасці лідэраў і экспертаў.
- Стварэнне партнёрскіх адносін з мясцовай уладай у галіне вырашэння гарадскіх праблем.
Калі казаць канкрэтней, то дзейнасць “Грамадскага Магістрат” будзе ажыццяўляцца па наступных накірунках:
1. Накірунак – «Групы грамадскай актыўнасці». Праца з мясцовымі супольнасцямі, далейшая работа па станаўленні і ўмацаванні дзейных лакальных супольнасцяў.
2. Праграма «Незалежны экспертны камітэт” – аналіз існуючага становішча, актуальных праблем, абмеркаванне і выпрацоўка магчымых варыянтаў іх рашэння. Мэта яго дзейнасці: ацэнка праблем, абмеркаванне і выпрацоўка магчымых варыянтаў іх рашэння; стварэнне шэрагу альтэрнатыўных прапаноў у галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця горада Магілёва; папулярызацыя ідэй развіцця мясцовага самакіравання, грамадскага ўдзелу і грамадзянскага кантролю.
3. Праграма «Народны дэпутат» – праца з лідэрамі. Гэта праграма накіравана на працу, з праявіўшымі сябе падчас апошніх выбараў у мясцовыя саветы і парламент, лідэрамі. Яе мэтай з’яўляецца прадастаўленне магчымасцяў і дапамогі для рэалізацыі свайго патэнцыялу былым дэмакратычным кандыдатам у дэпутаты ў вырашэнні праблем іх акругаў.
Такім чынам, плануецца аказаць падтрымку дзейнасці лакальных супольнасцяў па рашэнні мясцовых праблем; стварыць умовы для працы інтэлектуальных колаў па стварэнні і прэзентацыі шэрагу альтэрнатыўных палітык ў гарадскім жыцці; даць магчымасці мясцовым лідэрам для вырашэння грамадска значных праблем.
Мы лічым, што ў выніку рэалізацыі агучаных задач будзе працягнутая актывізацыя грамадскасці горада, ўцягванне яе ў працэс вывучэння сітуацыі і стварэння альтэрнатыў для вырашэння мясцовых праблем. Будзе створана ўстойлівая група экспертаў у сферы даследавання сацыяльна-эканамічных працэсаў і планавання рэгіянальнага развіцця. Мясцовыя дэмакратычныя лідэры атрымаюць навыкі і магчымасці для вырашэння некаторых праблем сваіх тэрыторый. Грамадзянская ініцыятыва «Грамадскі Магістрат» стане цэнтрам незалежных інтэлектуальных сіл і грамадзянскай актыву горада, выйдзе на ўзровень годнага партнёра для адміністрацыі ў сферы абмеркавання гарадскіх праблем і выпрацоўкі варыянтаў іх рашэнняў.
Такім чынам, «Грамадскі Магістрат» можа стаць мадэллю эфектыўнага ўзаемадзеяння розных пластоў гарадскога супольнасці: жыхары, актывісты, НДА, эксперты, а таксама супольнасці ў цэлым і ўлады.