Карупцыйныя рызыкі кадравага патэнцыяла Беларусі: абмеркаванне праблемы

18 мая 2019 года грамадзянская ініцыятыва “Грамадскі магістрат” сумесна з кафедрай гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання арганізавала і правяла Рэспубліканскі круглы стол “Карупцыйныя рызыкі кадравага патэнцыяла Беларусі як перашкода на шляху рэалізацыі правоў чалавека” у рамках рэалізацыі навукова-даследчых прац «Сацыяльныя фактары супроцьдзеяння карупцыі ў сучасным грамадстве»  і «Кадравы патэнцыял прамысловасці БССР ва ўмовах адзінага народна-гаспадарчага комплекса (1944–1991гг.)»

У працы круглага стала прынялі ўдзел навукоўцы, выкладчыкі, эксперты, аспіранты і магістранты з Брэста, Гродна, Мінска і Магілёва: Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама журналісты і грамадскія актывісты. Read more