“Грамадскі Магістрат” вызначае “Асобу Года 2020”. ПРАГАЛАСУЙ!

Магілёўцы! 2020 год быў незвычайным, вірлівым, рэвалюцыйным. Гэты год дакладна войдзе важнай вяхай у найноўшую гісторыю Беларусі. Усе мы ведаем галоўную падзею мінулага году, якая прайшла праз нашы сэрцы, закранула так ці інакш кожнага. Гараджане, як і большасць беларусаў, выявілі цуды грамадскай салідарнасці ў вельмі няпростых умовах і ўпершыню так масава і ярка паказалі сябе грамадзянскай супольнасцю. Таму Магілёўскі магістрат адзінадушна вырашыў у гэтым годзе не выстаўляць на галасаванне вызначэнне грамадскай падзеі 2020 года. Безумоўны лідар тут відавочны. Read more

У Магілёве сенсацыя – мова і гісторыя, аказаваецца, хвалююць многіх беларусаў

Пераможцай у намінацыі «Асоба 2019 года” па версіі «Грамадскага магістрата» стаў энергетык Ігар Бадзькоў за караткаметражны фільм «Апошні беларус». У намінацыі «Падзея 2019 года” першае месца ўзяў праект «Подых мінулага», які той жа Бадзькоў рэалізаваў разам з аднадумцамі.

На працягу ўжо васьмі гадоў “Грамадскі магістрат” вызначае, хто з прадстаўнікоў грамадскасці стаў найбольш значнай персонай і якая падзея з’явілася найболей важнай для Магілёва. Намінанты вызначаюцца па сукупнасці вынікаў трох дзеянняў: выбаркі сацыёлагаў па ўзгадванні ў СМІ, інтэрнэт-галасавання і галасавання сябраў “Грамадскага магістрата”. Калі значная падзея стала вынікам чыёй-небудзь прафесійнай дзейнасці, яна не можа прэтэндаваць на ўключэнне ў шорт-ліст намінантаў. Таксама намінантам “Чалавека года” не можа стаць персона, якую ўжо ўзнагароджвалі або тая, якая адзначылася, выконваючы свае службовыя абавязкі. Read more

Прагаласуй за “Асобу года” і “Падзею года” 2019

Штогод грамадзянская ініцыятыва “Грамадскі магістрат” вызначае намінантаў на званне “Асоба Года” і “Падзея Года” па версіі грамадства.

Асноўная мэта намінацыі – выявіць грамадскіх лідэраў, якія на грамадскіх пачатках зрабілі наш горад больш утульным, правялі мерапрыемствы, якія сталі падзеямі для Магілёва. Read more