Прагаласуй за “Асобу года” і “Падзею года” 2019

Штогод грамадзянская ініцыятыва “Грамадскі магістрат” вызначае намінантаў на званне “Асоба Года” і “Падзея Года” па версіі грамадства.

Асноўная мэта намінацыі – выявіць грамадскіх лідэраў, якія на грамадскіх пачатках зрабілі наш горад больш утульным, правялі мерапрыемствы, якія сталі падзеямі для Магілёва. Read more

Прагаласуй за “Асобу года” и “Падзею года” 2018 па версіі грамадства.

Штогод грамадзянская ініцыятыва “Грамадскі магістрат” вызначае намінантаў на званне “Асоба Года” і “Падзея Года” па версіі грамадства.

Асноўная мэта намінацыі – выявіць грамадскіх лідэраў, якія на грамадскіх пачатках зрабілі наш горад больш утульным, правялі мерапрыемствы, якія сталі падзеямі для Магілёва.

Адной з частак вызначэння лаўрэатаў Прэміі ёсць народнае галасаванне. Read more

У Магілёве абвясцілі «Чалавека года» і «Падзею года» 2016

«Чалавекам года» па версіі «Грамадскага магістрата» стаў кіраўнік гарадзкой суполкі ТБМ, экскурсавод Алег Дзьячкоў. «Падзеяй года» назвалі збор подпісаў за адмену Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

Узнагароджанне адбылося пасля заканчэння міжнароднай навуковай канферэнцыі “Ад Магдэбургскага права да сучаснага самакіравання», якую «Грамадскі магістрат” праводзіў сумесна з «Магілёўскім моладзевым цэнтрам» і «Фондам імя Льва Сапегі». Read more

ГРАМАДСКАСЦЬ МАГІЛЁВА ВЫЗНАЧЫЛА ЧАЛАВЕКА І ПАДЗЕЮ 2015 ГОДА

Магілёўскі “Грамадскі магістрат” назваў гісторыка Аляксандра Агеева чалавекам 2015 года, а галоўнай падзеяй – усталяванне памятнай дошкі ў гонар тэатральнага і грамадскага дзеяча Валянціна Ермаловіча.

Вызначэнне пераможцаў адбылося 28 студзеня ў магілёўскім антыкафэ “Паддашак” у гонар чарговай гадавіны давання гораду Магдэбургскага права. 28 студзеня 1577 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый даў гэтае права продкам цяперашніх гараджан, падкрэслівалі арганізатары мерапрыемства. Read more